Базавая інфляцыя, то бок інфляцыя без уліку коштаў на энергію і харчаванне, у ліпені склала 4,3 працэнта, паведаміў Нацыянальны банк Польшчы. Гэта азначае, што згаданы паказчык самы высокі за 19 гадоў, а дакладней са снежня 2001 года. У параўнанні з ліпенем ён вырас на 0,2 адсоткавага пункта.
Як распавёў Польскаму радыё эканаміст банка Pekao S.A. Пётр Барткевіч(Piotr Bartkiewicz), ліпеньскі рост базавай інфляцыі звязаны з некалькімі фактарамі.
- Гэта наступства адмарожвання эканомікі пры пэўных адміністрацыйных абмежаваннях, накладзеных на прадпрыемствы і перакідвання росту коштаў на кліентаў. Гэта бачна ў выпадку сфераў, у якіх попыт даволі стабільны, напрыклад, у цырульнях. Маем таксама супадзенне ў часе некаторых аднаразовых аплатаў, напрыклад, страхоўкі аўтамабіля ці аплаты радыётэлевізійнай падпіскі.
Базавая інфляцыя не ўлічвае змены цэн на прадукты харчавання і паліва, таму што яны ў значнай ступені залежаць ад знешніх фактараў, такіх як цэны на нафту ці надвор'е, якое ўплывае на ўраджай у сельскай гаспадарцы. Паказчык адлюстроўвае рэальны рост коштаў у польскай эканоміцы.
У мінулую пятніцу Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала асноўны індэкс інфляцыі, які склаў 3 працэнты і быў на 0,3 працэнта ніжэйшы, чым у чэрвені. Паказчык, апублікаваны Галоўным статыстычным упраўленнем, у адрозненне ад паказчыка НБП, уключае цэны на прадукты харчавання і паліва.
аз