„Цяпер будуецца найлепшая будучыня для будучых пакаленняў палякаў”, - заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік польскага ўрада прыняў удзел у адкрыцці ІІІ Форуму „Бачанне развіцця”(Wizja Rozwoju), які працягваецца ў Гдыні. Гэта найбуйнейшая эканамічная падзея на поўначы Польшчы.
Паводле словаў прэм’ера, „пасля цяперашніх поспехаў Польшчы” ў 2050 годзе краіна стане „акном на Захад для Усходняй Еўропы і акном для Заходняй Еўропы на Усход”.
- Можа, мы не ведаем, што будзе ў 2030 ці 2050 годзе. Аднак пасля цяперашніх поспехах, я ўсё больш упэўнены, што ў 2050 годзе Польшча будзе акном для Усходняй Еўропы на Захад і акном для Заходняй Еўропы на Усход. Інакш кажучы, мы будзем у цэнтры Еўропы.
На думку Матэвуша Маравецкага, цяперашняя сітуацыя, да якой прычынілася пандэмія, з’яўляецца пераломным момантам у сусветнай эканамічнай гісторыі.
„Каранавірус – гэта, можна сказаць, сучасная сусветная вайна, якая змяняе баланс сілаў, прынамсі, так здаецца сёння”, - адзначыў ён.
Меркаваннем прэм’ера, Польшча паказала, што можа справіцца з каранавірусам.
У рамках двухдзённай сустрэчы, якая праходзіць у Ваенна-марской акадэміі імя герояў Вестэрплатэ ў Гдыні, прымаюць удзел эксперты, палітыкі, кіраўнікі кампаній і эканамічныя актывісты.
аз