Да 2023 года за сродкі з Фонду лакальных дарогаў будуць адрамантаваны больш за 22 тысячы кіламетраў гмінных і паветавых дарогаў, заявіў міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk), які нанёс візіт у Малапольшчу. Надоечы ў гэтым рэгіёне былі завершаны дзве інвестыцыі, фінансаваныя з гэтага дзяржаўнага фонду.
Міністр інфраструктуры падкрэсліў, што большасць гэткіх інвестыцый рэалізуюць польскія прадпрымальнікі.
- Зараз у Польшчы праходзіць рэалізацыя больш за 2 тысяч 400 гэткіх інвестыцыяў. Трэба памятаць пра ўзніклыя дзякуючы ім месцы працы і сродкі, якія канчаткова атрымаюць згаданыя прадпрыемствы, а таксама, напрыклад, вытворчы будаўнічых матэрыялаў. Гэта імпульс для развіцця.
Нагадваем, сёлета польскі ўрад выдзеліць 3,5 млрд злотых (амаль 795,5 мільёна еўра) на рэканструкцыю і будаўніцтва новых мясцовых дарог.
аз