Беларуская Служба

Вытворца пластыкавых упаковак інвестуе больш за 900 тысяч злотых у Аўгуставе

25.08.2020 15:12
TOREL вырабляе пластыкавую ўпакоўку, у прыватнасці, крышкі для ўпаковак для малочнай прамысловасці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Blisko_Przyrody/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 900 тысяч злотых плануе інвеставаць кампанія TOREL з Аўгустава ў спецыяльнай эканамічнай зоне ў Сувалках.

Кіраўніцтва зоны паведаміла, што TOREL укладзе як мінімум 935 тысяч злотых (212,5 тысяч еўра) на павелічэнне вытворчых магутнасцей і запуск новых вытворчых ліній.

Кампанія TOREL вырабляе пластыкавую ўпакоўку, у прыватнасці, крышкі для малочнай прамысловасці.

Інвестыцыя будзе рэалізаваная ў Аўгуставе. Дзякуючы ёй TOREL працаўладкуе новых супрацоўнікаў.

Нагадаем, кампаніі, якія хочуць інвеставаць у Спецыяльнай эканамічнай зоне ў Сувалках, могуць скарыстацца дзяржаўнай дапамогай у выглядзе вызвалення ад абавязку выплаты падаткаў.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі