Віцэ-прэм'ер і міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч(Jadwiga Emilewicz) лічыць, што зніжэнне ВУП у трэцім квартале будзе меншым, чым у другім, і складзе каля 4 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Яна падкрэсліла, што 2020 год - самы цяжкі ў польскай эканоміцы з пачатку палітычных пераўтварэнняў у краіне канца 80-ых, пачатку 90-ых.
Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, з красавіка па чэрвень у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года гэты паказчык знізіўся на 8,2 працэнта.
Ядвіга Эмілевіч дадала, што зніжэнне спажывання зменшыцца ў трэцім квартале.
- Паводле нашых ацэнак, гэта будзе 4 працэнты ў параўнанні з 10,9 працэнта ў другім квартале. Спажыванне, безумоўна, павялічваецца – пра гэта сведчаць дадзеныя рознічнага продажу ў ліпені, які вырас на 3%. Падзенне ўзроўню інвестыцыяў у другім квартале надалей будзе перавышаць 10%. На гэта мае таксама ўплыў заканчэнне бягучай бюджэтнай перспектывы.
Віцэ-прэм'ер Ядвіга Эмілевіч зазначыла, што за ўвесь 2020 год ВУП можа знізіцца на 4 адсоткі.
- Паводле нашых ацэнак падзенне інвестыцыяў не перавысіць 10%, Хутчэй за ўсё інвестыцыі могуць скараціцца на 9%. Мы спадзяемся, што ў верасні пачнуць працаваць сродкі з фонду мясцовых інвестыцыяў, якія атрымаюць муніцыпалітэты. З аднаго боку, яны павінны ліквідаваць падатковыя прабелы, з якімі змагаюцца муніцыпалітэты, а з другога - дапамогуць дачакацца наступнай бюджэтнай перспектыве і ажыццяўленню Нацыянальнага плану рэканструкцыі.
Паводле ацэнак Міністэрства развіцца, зніжэнне спажывання на працягу 2020 года складзе каля 3 адсоткаў. „Гэты спад, безумоўна, будзе абмежаваны станоўчай сітуацыяй польскіх прадпрыемстваў”, - лічыць віцэ-прэм'ер Ядвіга Эмілевіч.
аз