Беларуская Служба

1 верасня зарплаты настаўнікаў павялічацца на 6%

01.09.2020 09:17
Сёлета гэта ўжо другое павышэнне зарплаты: першае, таксама 6-працэнтнае, адбылося 1 студзеня.
M   .
Mіністр адукацыі Дарыюш Пянткоўскі. PAP/Artur Reszko

1 верасня базавы заробак настаўнікаў павялічыцца амаль на 6 працэнтаў. Пра гэта міністр адукацыі Дарыюш Пянткоўскі (Dariusz Piontkowski) паведаміў падчас учарашняга візіту на Падляшшы. На прэс-канферэнцыі ў Беластоку кіраўнік Мінадукацыі нагадаў, што гэта чарговае павелічэнне зарплатаў настаўнікаў.

- Настаўнікі, якія маюць прафесійную другую ступень, атрымаюць па 200 злотых. Іх асноўны заробак будзе складаць больш за 4 тысячы злотых і плюс 20 адсоткаў за стаж. Такім чынам яны будуць зарабляць нават 5-6 тысяч злотых у месяц.

Нагадваем, 5-6 тысяч злотых - гэта каля 1 тысячы 150 еўра.

30 верасня мясцовыя органы ўлады павінны пачаць выплачваць настаўнікам павялічаныя заробкі. Гэта другое павышэнне заробкаў настаўнікаў у 2020 годзе. Першы 6-працэнтны рост яны атрымалі 1 студзеня гэтага года.

Нагадваем, сёння навучальны год пачалі 4 мільёны 650 тысяч вучняў у 22 тысячах школаў ва ўсёй краіне.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі