Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Ініцыятыва „Рэгіён трох мораў” мае таксама дзелавы характар

08.09.2020 09:11
Учора ў Кракаве прайшла першая сустрэча кіраўнікоў фондавых біржаў краін-удзельніц ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PIX1861/pixabay.com/CC0 Public Domain

Учора ў Кракаве прайшла першая ў гісторыі сустрэча прэзідэнтаў фондавых біржаў краін-удзельніц ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.

Па ініцыятыве прэзідэнта Польская фондавая біржа паглыбляе супрацоўніцтва паміж краінамі Вышаградскай групы, а таксама Балгарыяй, Харватыяй, Славеніяй і Румыніяй.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які прыняў удзел у канферэнцыі, падкрэсліваў, што ініцыятыва „Рэгіён трох мораў” - гэта не толькі дыпламатычная, але таксама дзелавая ініцыятыва:

- Узнік фонд ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”, адбываецца форум рэгіёнаў, ёсць Эканамічны кангрэс ініцыятывы і Савет бізнесу, які ўзнік сёлета ў Давосе. На канец ёсць таксама сённяшняя сустрэча, якой я вельмі рады, паколькі капіталавы рынак выконвае тут важную ролю.

Анджэй Дуда падчас учорашняй канферэнцыі пераконваў, што ініцыятыва „Рэгіён трох мораў” з'яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў яго прэзідэнцтва. Прэзідэнт нагадаў таксама, што краіны-удзельніцы ініцыятывы займаюць 1/3 паверхні Еўрапейскага Саюза. У іх пражывае таксама 1/4 яго насельніцтва.

Нагадаем, ініцыятыва „Рэгіён трох мораў” мае міжнародны эканамічны і палітычны характар і аб'ядноўвае 12 краін Еўрапейскага Саюза, размешчаных паблізу Балтыйскага, Чорнага і Адрыятычнага мораў. У склад групы ўваходзяць: Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія і Венгрыя.

Ініцыятыва была створаная ў 2015 годзе прэзідэнтамі Польшчы і Харватыі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі