Пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі рашуча пагоршылася. Пратэсты, рост запазычанасці, залежнасць ад паставак сыравіны з Расіі выклікаюць занепакоенасць у рэгіёне, у тым ліку таксама ў Польшчы.
Пастаўшчык прадуктаў ІТ-прамысловасці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, кампанія Asbis паведамляе, што ў першым паўгоддзі бягучага году продаж у Беларусі склаў амаль 7% даходаў кампаніі.
Таксама Lotos Oil, які ўжо мнoгія гады пастаўляе ў Беларусь змазачныя матэрыялы, паведамляе пра рост продажу ў даўжэйшай перспектыве. Канцэрн стварыў у Беларусі разбудаваную сетку продажу, якая прапануе прадукты амаль усіх сегментам рынку па ўсёй Беларусі.
Таксама паліўны канцэрт Orlen, які транзітам праз Беларусь атрымлівае нафту з Расіі, заяўляе, што пакуль з пастаўкамі ў НПЗ у Плоцку праблемаў няма.
Сітуацыя ў Беларусі мае вялікае значэнне таксама для Польскай нафтагазавай кампаніі (PGNiG), якая транзітам праз Беларусь імпартуе расійскі газ.
„У цяперaшнi час пастаўкі рэалізуюцца паводле ранейшых дамоваў”, - запэўнівае PGNiG.
rp.pl/аз