Беларуская Служба

Улады вылучаюць сродкі на дадатковыя месцы ў яслях і дзіцячых садках

08.09.2020 10:03
Сёлета бюджэт праграмы „Малыш плюс” на 50 мільёнаў злотых большы, чым летась.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у праграме „Малыш плюс”(Maluch Plus). Міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг(Marlena Maląg) нагадала, што гэта фінансавая падтрымка для мясцовых органаў улады і прыватных кампаній, якія хочуць стварыць новыя месцы ў яслях і дзіцячых садках.

Міністар заявіла, што сёлета бюджэт праграмы на 50 мільёнаў злотых большы, чым летась:

- Бюджэт праграмы складае 450 мільёнаў злотых (11 мільёнаў 389,5 тысячы еўра). Гаворка ідзе пра стварэнне такіх умоваў, каб муніцыпалітэты і прыватныя кампаніі маглі падрыхтаваць інвестыцыйны працэс на 2021 год. Сёлета будуць абвешчаныя вынікі праграмы „Малыш плюс”. Мы зацікаўленыя ў тым, каб даць сем’ям адпаведныя ўмовы выхоўвання дзяцей. Нагадваю, папулярнасць  ясляў у Польшчы расце.    

Муніцыпалітэты могуць атрымаць нават да 33 тысяч злотых (больш за 7,5 тысячы еўра) субсідыяў на адно новае месца догляду за дзіцём да трох гадоў. Сродкі для прыватных кампаній меншыя і складаюць максімальна да 10 тысяч злотых( 2 тысячы 278 еўра).

Муніцыпалітэты павінны падаць заяўкі да 16 кастрычніка. Астатнія суб'екты - да 6 лістапада.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі