Завод Volvo Polska ва Ўроцлаве паставіць 31 электрычны аўтобус з інфраструктурай для зарадкі і абслугоўвання ў горад Будзё ў Нарвегіі. Гэта першыя электробусы, якія будуць працаваць за Палярным кругам.
Паводле дырэктара па транспарце Volvo Polska Ганны Найшэўскай (Hanna Nojszewska), транспартныя сродкі пачнуць вазіць пасажыраў у нарвежскім горадзе ў ліпені 2021 года.
Паводле кампаніі Nordlandsbuss, якая займаецца эксплуатацыяй электрычных аўтобусаў, гэта найбуйнейшы праект устойлівага развіцця аўтамабільнага транспарту на поўначы Нарвегіі, які мае вялікае значэнне як для рэгіёна, так і для самога вытворцы электрычных транспартных сродкаў.
Кантракт на набыццё 31 электробусаў таксама з'яўляецца важным крокам у напрамку дасягнення амбіцыйных кліматычных мэтаў Нарвегіі, якая плануе, што да 2025 года ўсе гарадскія аўтобусы ў краіне не будуць выкідваць шкодных рэчываў у атмасферу.
Кампанія падкрэслівае, што перавагі электрычных аўтобусаў таксама адкрываюць новыя магчымасці для будучага горадабудаўніцтва. Бясшумныя, экалагічныя электробусы могуць ездзіць па цэнтрах горада, а прыпынкі можна будаваць там, дзе раней гэта было немагчыма, напрыклад, унутры будынкаў.
Толькі сёлета завод Volvo Polska атрымаў ад Нарвегіі заказы на 63 электрычныя аўтобусы.
PAP/аз