Беларуская Служба

Падаражэнне валюты ўдарыць па дабрабыту беларусаў

15.09.2020 16:13
Курсы замежных валют у жніўні дасягнулі гістарычнага максімуму, у верасні падзенне працягнулася.
Аўдыё
  • Эксперт пра перспектывы беларускай эканомікі
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Frantisek Krejci from Pixabay

Сёння курс еўра і долара зноў вырас. На стабілізацыю курсу Нацбанк ужо выдаў больш за 1 мільярд долараў з золатавалютных рэзерваў. Калі дадзены негатыўны трэнд працягнецца, наступствы могуць закрануць кожнага, папярэджваюць эканамісты.

З канца жніўня і да паловы верасня долар і еўра падаражэлі на біржавых таргах на 8,2% і 8,3% адпаведна. З улікам росту з пачатку года, абменныя курсы асноўнай замежнай валюты ў Беларусі выраслі на 25,6% і на 33% адпаведна.

Гэтая з’ява мае шэраг негатыўных наступстваў. У першую чаргу разам з падаражэннем валюты павялічваецца пазыковая нагрузка на бюджэт і прадпрыемствы. У сваю чаргу з-за гэтага павышаецца патрэба Беларусі ў рэфінансаванні плацяжоў па дзярждоўгу. Толькі сёлета краіне трэба заплаціць больш за 3 мільярды долараў па вонкавых пазыках. Да таго ж у звязку з ростам курсаў замежных валют, узнікае яшчэ адна адчувальная праблема – скарачэнне даходаў насельніцтва.

Пра цяперашні стан беларускай эканомікі ды наступствы для краіны і жыхароў, мы размаўлялі з мінскім эканамістам Міхасём Залескім.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл