Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) заявіў, што Фонд лакальных дарогаў не толькі павышае бяспеку на польскіх дарогах, але і спрыяе эканамічнаму росту. Праграма падтрымкі будаўніцтва мясцовых дарогаў будзе працягвацца яшчэ 8 гадоў. Кожны год на яе рэалізацыю з цэнтральнага бюджэту будуць вылучаныя больш за 3 млрд злотых.
Міністр Анджэй Адамчык падкрэсліў, што Фонд мясцовых дарогаў азначае рэальную падтрымку для мясцовых уладаў:
- Па ўсёй краіне ажыццяўляецца каля 2 400 інвестыцыяў, звязаных з гміннымі і паветавымі дарогамі. На гэтыя інвестыцыі з дзяржаўнага бюджэту былі прызначаныя 3 мільярдаў 200 мільёнаў злотых. Нагадваю, што гэта не аднаразовая падтрымка. У мінулым годзе згаданая падтрымка склала 6 мільярдаў. У сваю чаргу муніцыпалітэты выдзелілі каля 5 мільярдаў. Гэта азначае 11 мільярдаў злотых інвеставаных у польскія дарогі.
Фонд мясцовых дарогаў - гэта ўсебаковы інструмент падтрымкі для муніцыпалітэтаў. Яго мэта - паскорыць развіццё сучаснай і бяспечнай дарожнай інфраструктуры на лaкальным узроўні.
аз