Беларуская Служба

PGNiG павялічыць сваю прысутнасць на нарвежскім шэльфе

22.09.2020 14:11
Польская нафтагазавая кампанія набудзе акцыі чарговых радовішчаў у Паўночным моры.
Аўдыё
  • PGNiG павялічыць сваю прысутнасць на нарвежскім шэльфе.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Commons.wikimedia.org/Maciej Margas - PGNiG archive/CC BY-SA 4.0

Польская нафтагазавая кампанія (PGNiG) павялічыць сваю прысутнасць у Нарвегіі. PGNiG Upstram Norway заключыла пагадненне з кампаніяй A/S Norske Shell, дзякуючы якому набудзе акцыі радовішчаў  Kvitebjorn і Valemon у Паўночным моры. Як паведамілі ў PGNiG, у згаданых радовішчах пераважае прыродны газ.

Генеральны дырэктар PGNiG Ежы Квяціньскі(Jerzy Kwieciński) сказаў, што цяпер кантракт павінна зацвердзіць нарвежская адміністрацыя. Тады PGNiG будзе мець 32 ліцэнзіі на нарвежскім шэльфе:

- Цяпер мы маем 28 ліцэнзіяў. Такім чынам мы ажыццяўляем палітыку дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу, а таксама ўмацоўваем нашую пазіцыю на нарвежскім шэльфе. Гаворка ідзе пра тое, каб у будучыні Балтыйскі газаправод ажыццяўляў максімальныя пастаўкі польскага газу.

Ежы Квяціньскі дадаў, што дзякуючы кантракту польская здабуча вуглевадародаў на нарвежскім кантынентальным шэльфе значна павялічыцца:

- Гэта рост на 200 мільёнаў кубічных метраў. Ён азначае, што ў будучым годзе здабуча наблізіцца да мільярда кубічных метраў, то бок складзе 0,9 мільярда кубаметраў.

Раней меркавалася, што здабыча ў наступным годзе складзе 0,7 млрд кубаметраў вуглевадародаў.

Прадстаўнікі PGNiG падкрэслілі, што гэтыя інвестыцыі адпавядаюць палітыцы павышэння энергетычнай бяспекі Польшчы.

аз