Беларуская Служба

Уласная вытворчасць электраэнергіі становіцца ўсё больш папулярнай сярод палякаў

24.09.2020 14:54
«Мой ток» – гэта праграма субсідавання будаўніцтва фотаэлектрычных мікраўстановак магутнасцю ад 2 да 10 кВт для жылых памяшканняў.
Stacja elektroenergetyczna. Zdjęcie ilustracyjne
Stacja elektroenergetyczna. Zdjęcie ilustracyjnePAP/Artur Reszko

Як паведамляе Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя Польшчы за адзін год функцыянавання ўрадавай праграмы «Мой ток» было выдадзена 68 тысяч субсідыяў на агульную суму 340 млн злотых. На гэтыя сродкі ў Польшчы ўсталявалі фотаэлектрычныя ўстаноўкі агульнай моцай 730 МВт.

Сярэдняя магутнасць мікраўстаноўкі, створанай з дапамогай праграмы «Мой ток», складае 5,606 кВт. Рэалізацыя ўсіх пададзеных да гэтага часу заявак дазволіць пазбегнуць эмісіі 584 тысяч тон вуглякіслага ў год.

«Мой ток» – гэта праграма субсідавання будаўніцтва фотаэлектрычных мікраўстановак магутнасцю ад 2 да 10 кВт для жылых памяшканняў. Субсідыя складае максімум 50% выдаткаў, але не больш за 5 тысяч злотых.

Агулам цягам першага году працы праграмы «Мой ток» была палякі падалі 131 тысяч заявак на ўстаноўку фотаэлектрычных панэляў у сваіх хатніх гаспадарак.

PR/эж

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка