Энергетыка была адной з тэм VI Нацыянальнага эканамічнага саміту ў Любліне(Lublin). Намеснік міністра дзяржаўных актываў Артур Собань(Artur Soboń) заявіў, што да канца года будзе падрыхтаваная стратэгія, якая вызначае кірунках трансфармацыі энергетыкі ў Польшчы:
- Стратэгія будзе прэзентаваная да канца года. Мы плануем абмеркаваць яе з грамадскім бокам, прэзентаваць грамадскай думцы. Спадзяемся, што яна будзе паказваць энергетычным кампаніям кірунак разьвіцця і папаўняць энергетычную палітыку дзяржавы.
Артур Собань патлумачыў, што новыя правілы паўплываюць на энергетычны рынак у Польшчы:
- Таму нашая палітыка прадугледжвае інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі, больш шырокае выкарыстанне газу, пастаўкі якога мы ўсё больш дыверсіфікуем. Гаворка ідзе таксама пра стабільную крыніцу ядзернай энергіі. У асноўным гаворка ідзе пра тое, каб Польшча была бяспечная ў энергетычным плане і, каб польскі энергетычны сектар быў канкурэнтаздольным. Канкурэнтная энергетыка - гэта канкурэнтаздольная эканоміка.
Нагадваем, двухдзённы эканамічны саміт у Любліне пачаўся ўчора пад лёзунгам– «Дзяржава – эканоміка – бяспека: слупы польскай эканомікі будучыні». У падзеі ўдзельнічалі палітыкі, прадстаўнікі свету эканомікі, навукі і бізнесу. Ганаровае старшынства над самітам узяў на сябе прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
У сувязі з пандэміяй колькасць удзельнікаў на месцы была абмежаваная, але кожны жадаючы мог паглядзець выступленні ў анлайн фармаце.
Традыцыйна падчас саміту былі ўручаныя ўзнагароды «Бурштын польскай эканомікі 2020». Узнагарода ўручаецца асобам, кампаніям альбо ўстановам за асаблівую дзейнасць у галіне развіцця і бяспекі польскай эканомікі, як у краіне, так і за мяжой.
Сёлета былі ўзнагароджаныя: спікер Сейма Эльжбета Вітэк(Elżbieta Witek), Ведамства сацыяльнага страхавання і чыгуначны перавозчык PKP-PLK. Апрача таго ўпершыню была ўручаная ўзнагарода «Бурштынавае сэрца», якую атрымалі Прадпрыемствы польскага ваеннага комплексу за дзейнасць у галіне дабрачыннасці.
аз