Міністр фінансаў, фондаў і рэгіянальнай палітыкі Тадэвуш Касціньскі(Tadeusz Kościński) заявіў падчас Еўрапейскага фінансавага кангрэса, што эканамічны спад у Польшчы будзе адным з найменшых у Еўрапейскім Саюзе. Паводле прагнозаў, у гэтым годзе тэмпы росту польскай эканомікі знізяцца на 4,6 працэнта.
Аднак Тадэвуш Касцінскі лічыць, што гэта кансерватыўныя прагнозы, паколькі ацэнкі рынку паказваюць на 3 адсоткі:
- На будучы год мы асцярожна прагназуем, што польская эканомікaбудзе расці ў тэмпе каля 4 працэнтаў. Паводле прагнозаў Сусветнага банку і рынку, рост можа скласці нават 5 працэнтаў. Такім чынам на канец 2021 году мы будзем наперадзе на 1-2 працэнты.
Раней міністр Касціньскі заявіў, што апошні крызіс у Польшчы пачаўся ў моманце, калі краіна была ў добрай фінансавай сітуацыі.
аз