Беларуская Служба

Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў аштрафавала Getin Noble Bank

27.10.2020 10:11
Агулам Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў вынесла супраць фінансавай установы тры пастановы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў наклала на Getin Noble Bank штраф за ўвядзенне кліентаў у зман. Агулам упраўленне вынесла 3 пастановы супраць фінансавай установы.

Старшыня Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Томаш Хрустны (Tomasz Chróstny) паведаміў, што аштрафаваў Getin Noble Bank на суму больш за 7 мільёнаў злотых( амаль 1 мільён 532 тысячы еўра) за аднабаковую змену дамоваў аб іпатэчным крэдыце.

У прыватнасці гаворка ідзе пра тое, што банк самастойна мяняў метад разліку валютных курсаў і механізм свайго забеспячэння.

Томаш Хрустны таксама паведаміў, што банк увёў у зман спажыўцоў, прапаноўваючы карпаратыўныя аблігацыі, выпушчаныя GetBack. Кліентаў банка ўводзілі ў зман інфармацыяй аб бяспецы інвестыцый і гарантыі прыбытку.

Старшыня Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў абавязаў банк выплаціць 20 тысяч злотых кампенсацыі людзям, якія набылі аблігацыі GetBack.

Упраўленне таксама палічыла супрацьпраўнымі палажэнні, якія ўтрымліваюцца ва ўзорах дамоваў, датычных, напрыклад, выдачы плацежных картак, прадастаўлення крэдытаў і вядзення рахункаў.

Банк даў сабе права на неўстаноўленыя змены палажэнняў, напрыклад, у выпадку змены заканадаўства. Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў вырашыла, што гэтыя палажэнні занадта агульныя і на іх падставе банк можа ўносіць фактычна любыя змены, у заключаныя з кліентамі дамовы.

аз









Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі