Беларуская Служба

Польшчы надалей далёка да лідараў па абароне інтэлектуальнай уласнасці

27.10.2020 14:07
Пасля далучэння Польшчы да ЕС стаўленне кампаній да тэмы абароны інтэлектуальнай уласнасці істотна не змянілася.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:cloudhoreca/pixabay.com/CC0 Public Domain

З моманту ўступлення Польшчы ў ЕС колькасць вынаходніцтваў, запатэнтаваных  прадпрымальнікамі, павялічылася, але краіна надалей не з’яўляецца лідарам у гэтай сферы.

Паводле экспертаў, паток сродкаў, якія з 2004 года паступаюць у Польшчу з Еўрапейскага Саюза, істотна не змяніў стаўлення кампаній да тэмы абароны інтэлектуальнай уласнасці. Гэта пацвярджае статыстыка. Напрыклад, у 2012 годзе ў міжнароднай працэдуры падачы заявак на патэнт (РСТ), Польшча дасягнула ўзроўню 34% сярэдняй па ЕС, а ў 2019 годзе гэты ўзровень быў усяго на 2 працэнтны вышэйшы. Тым часам, напрыклад, у Балгарыі згаданы паказчык складае 39%, у Чэхіі - 45,5%, а ў Эстоніі - 67%.

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што колькасць польскіх патэнтаў, атрыманых у выніку міжнароднай працэдуры РСТ , істотна не павялічылaся, хаця магчымасць атрымання сродкаў ЕС часта прымушае прадпрымальнікаў падаваць заяўку на патэнт на этапе ўкаранення інавацыйных рашэнняў.

У 2019 годзе айчынныя суб'екты падалі ў Патэнтнае ведамства Польшчы амаль 4 тысячы заявак на рэгістрацыю вынаходніцтваў і выдачу патэнтаў. Сярод іх 88 адсоткаў склалі мікра-, малыя і сярэднія кампаніі. Найбольш заявак падалі кампаніі з Мазавецкага і Сілескага ваяводстваў. Найбольшая колькасць вынаходак была звязаная з грамадзянскім будаўніцтвам, хіміяй арганічных злучэнняў і спецыялізаванымі машынамі.

Як выглядаюць польскія патэнты на фоне Еўропы? Паводле звестак Еўрапейскага патэнтавага ведамства, колькасць заявак польскіх арганізацый скарацілася летась амаль на 10%. Эксперты падкрэсліваюць, аднак, што гэтaму спаду папярэднічалі два гады значнага росту колькасці польскіх заявак.

Усяго за мінулы год Еўрапейскае патэнтнае ведамства атрымала рэкордную колькасць  - больш за 181 тысячу. Гэта на 4 працэнты больш у параўнанні з 2018 годам. Краіны, якія падалі найбольш заяваў – гэта ЗША (25% ад агульнай колькасці заявак), Германія (15%), Японія (12%), Кітай (7%) і Францыя (6% ).

Цікава, што замежныя кампаніі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы, часта падаюць заяўкі ў Еўрапейскае патэнтнае ведамства. Паводле экспертаў, гэта сведчыць пра тое, што Польшча ўспрымаецца як прывабны рынак, дзе варта атрымаць і падтрымліваць патэнтную абарону.

З іншага боку, айчынныя суб'екты аддаюць перавагу нацыянальным патэнтным  працэдурам, то бок абараняюць права на свае вынаходкі толькі на тэрыторыі Польшчы.

rp.pl/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі