Медыцынскі персанал, які змагаецца з пандэміяй каранавіруса, з 1 лістапада атрымае ўдвая большую зарплату. Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі даручыў павышэнне зарплатаў медыкаў старшыні Нацыянальнага фонду аховы здароўя.
Да гэтай пары дадатковае ўзнагароджанне за барацьбу з COVID-19 атрымлівалі лекары, медсёстры і парамедыкі ў бальніцах ІІ і ІІІ катэгорыі забеспячэння.
Прэс-сакратар Нацыянальнага фонду здароўя Сыльвя Вонджык-Буляж (Sylwia Wądrzyk-Bularz) падкрэсліла, што з 1 лістапада дадатковыя грошы атрымліваюць усе супрацоўнікі службы хуткай дапамогі і супрацоўнікі лабараторыяў, якія робяць тэсты на каранавіруса.
- Цяпер дадатковыя грошы атрымаюць таксама супрацоўнікі Аддзяленняў неадкладнай медыцынскай дапамогі, парамедыкі, а таксама супрацоўнікі лабараторыяў шпіталяў усіх катэгорый забеспячэння, з якімі Нацыянальны фонд здароўя заключыў дамову на выконванне тэстаў на наяўнасць каранавіруса. З 1 лістапада дадатковыя сродкі былі павялічаныя ўдвая і складаюць 100% зарплаты.
Сродкі на дадатковае ўзнагароджанне для медыцынскага персаналу, які змагаецца пандэміяй каранавіруса будуць вылучаныя з бюджэту дзяржавы, з часткі якая знаходзіцца ў распараджэнні міністра аховы здароўя.
аз