Беларуская Служба

Індэкс дзелавой актыўнасці для польскай прамысловасці склаў 50,8 пункта

03.11.2020 18:01
Гэта азначае, што сектар адчуў невялікае паляпшэнне настрою, але меншае, чым чакалася.
Аўдыё
  • Індэкс дзелавой актыўнасці для польскай прамысловасці склаў 50,8 пункта
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У кастрычніку Індэкс дзелавой актыўнасці (анг. Purchasing Managers’ Index, PMI) для польскай прамысловасці склаў 50,8 пункта. Гэта азначае, што сектар адчуў невялікае паляпшэнне настрою, але меншае, чым чакалася. Гэта было звязана з падзеннем новых заказаў. Слабы попыт быў звязаны з сітуацыяй на ўнутраным рынку, які пацярпеў у выніку пандэміі каранавіруса.

Эканаміст Банку аховы навакольнага асяроддзя (Bank Ochrony Środowiska) Аляксандра Свянткоўска (Aleksandra Świątkowska), сказала Польскаму радыё, што зафіксаваны ў кастрычніку ўзровень Індэкса дзелавой актыўнасці не прагназуе краху ў польскай прамысловасці:

- Падобным чынам расчараваў індэкс PMI за верасень. Нагадваю, у верасні вынік прамысловай вытворчасці ў Польшчы быў сенсацыйны і склаў 3%. Паводле мяне індэкс не пацвярджае рэальнага падзення кан’юнктуры. Польская эканоміка надалей вагаецца. Кан’юнктура бліжэйшых двух кварталаў будзе ўзалежненая таксама ад магчымых абвастрэнняў, уведзеных, як у Польшчы, так і за мяжой.  

Індэкс дзелавой актыўнасці штомесяц публікуе брытанская кампанія IHS Markit. Ён вызначаецца на аснове ананімных апытанняў, праведзеных сярод кіраўніцтва прамысловых кампаній.

Калі індэкс перавышае 50 пунктаў, гэта азначае, што настроі ў прамысловасці аптымістычныя. Аднак індэкс ніжэй за 50 балаў азначае пагаршэнне настрояў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі