У апошнюю пятніцу крамы з мэбляй зачыніліся знянацку на аснове распараджэння ўраду па абмежаванні распаўсюджвання каранавіруса. Знянацку, таму, што ў праекце распараджэння яны не называліся. Крамы з мэбля ўвялі ў апошняй хвіліне і нечакана для гэтага сектара.
Аднак у панядзелак прайшла сустрэча намесніка прэм'ер-міністра і міністра развіцця, працы і тэхналогіі Яраслава Говіна з уладальнікамі гандлёвых сетак па продажу мэблі, і палітык паабяцаў адчыніць крамы.
Прадпрымальнікі прапанавалі чатыры дзеянні па ўзмацненні бяспекі падчас пакупак, – сказаў Говін:
- Адзін кліент на 20м2, абавязковая дэзынфекцыя рук на ўваходзе і на тэрыторыі крамы. Адзін санітарны пункт па дэзынфекцыі на 500м2. Будзе весціся таксама маніторынг кліентаў.
Говін за тое, каб у Польшчы як мага хутчэй адмяніць забарону на працу крамаў з мэбляй, бо гэта ўмова для далейшага дынамічнага развіцця ўсяго сектара.
- Мэблевая прамысловасць належыць да вядучых галін у Польшчы. У час пандэміі польскія фірмы ўвайшлі на пустое месца ў парваных ланцугах паставак. Сёння польская мэбля прадаецца па ўсім свеце яшчэ ў большых абʼёмах чым да выбуху эпідэміі.
Прадстаўнікі мэблевага сектара хочуць, каб крамы з мэбляй маглі адчыніцца ўжо ў бліжэйшы чацвер.
яс