Урад распрацоўвае праект стратэгіі Польскай энергетычнай палітыкі да 2040 году. Але ўжо на стадыі падрыхтоўкі вядома, што ў праект будуць уведзены папраўкі праз тры гады, калі будуць бачныя наступствы пандэміі каранавіруса, аб гэтым заявіў міністр клімату і навакольнага асяроддзя Міхал Куртыка.
Кіраўнік міністэрства па клімаце падкрэсліў, што ключавым прыярытэтам польскай энергетычнай палітыкі да 2040 года з'яўляецца справядлівая трансфармацыя энергіі і неабходнасць перанакіравання сродкаў у рэгіёны, якія будуць адыходзіць ад вугалю на карысць аднаўляльных крыніц энергіі.
Міхал Куртыка сказаў, што зараз уводзяцца вырашэнні з мэтай скарачэння абʼёмаў цяжкой прамысловасці, якая працуе на аснове выкапнёвага паліва, але ў той жа час будуюцца экалагічна чыстыя галіны. І гэта – як ён падкрэсліў – магчымасць для некаторых рэгіёнаў.
Міністр у якасці прыкладу назваў Сілезію, якая, на яго думку, можа разглядаць развіццё электрамабільнай прамысловасці.
- Сілезія адзначаецца фантастычнай этыкай працы, вялізарным патэнцыялам, добрай адукацыйнай і даследчыцкай інфраструктурай, прадуктыўнасцю, вялікім патэнцыялам тэхнічных навыкаў. З такімі ўмовамі вытворчасць электракараў і адкрыццё ў Сілезіі аўтамабільнага заводу польскіх электрамабіляў дапаможа нам паспяхова вырашыць праблему энергетычнай трансфармацыі.
Справа ў тым, што Сілезія жыве з горназдабыўной прамысловасці. Значная частка насельніцтва працуе на шахтах, а шахцёры вядомыя тым, што рашуча абараняюць свае правы і працоўныя месцы.
Праект польскай энергетычнай палітыкі да 2040 года гэтa стратэгічны дакумент, які паказвае напрамкі развіцця польскага энергетычнага сектара, заснаваныя на трох асновах: справядлівы пераход, энергетычная сістэма з нулявымі выкідамі і добрая якасць паветра.
У Праекце закладзена, што ў 2030 годзе доля аднаўляльных крыніц энергіі ў валавым канчатковым спажыванні энергіі складзе не менш за 23 працэнты, а доля вугалю ў вытворчасці электраэнергіі не перавысіць 56 працэнтаў. Дакумент таксама прадугледжвае будаўніцтва атамных электрастанцый і марскіх ветрапаркаў.