Польскі ўрад гатовы працягваць перамовы па справе бюджэту ЕС, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Павел Яблонскі (Paweł Jabłoński). Нагадваем, Польшча і Венгрыя не пагадзіліся на бюджэтны пакет, то бок новы бюджэт ЕС на бліжэйшыя сем гадоў і фонд на рэканструкцыю пасля пандэміі каранавіруса.
Раней падчас сустрэчы ў Бруселі большасць паслоў краін ЕС пагадзілася на новы механізм, які выплату сродкаў з новага бюджэту і фонду ставіць у залежнасць ад пашаны прынцыпу вяршэнства закона ў краінах-членах супольнасці.
Павел Яблонскі дадаў, што Польшча хоча як мага хутчэй дамовіцца па справе бюджэту ЕС, але не можа пагадзіцца на прапанаваны механізм выплат:
- Калі б мы не выступілі супраць, то Еўракамісія ў любы момант магла б сваім адвольным рашэннем прыпыніць сродкі для Польшчы з фонду на рэканструкцыю пасля пандэміі. На гэта мы не пагаджаемся. Мы не дазволім на эмацыйны шантаж з боку нашых партнёраў, паколькі разумеем, чым гэткі механізм нам пагражае.
У чацвер падчас відэаканферэнцыі справу бюджэтнага пакета абмяркуюць кіраўнікі 27 краін ЕС.
аз