Паводле справаздачы Польскага агенцтва па развіцці прадпрымальніцтва, у верасні парталы, якія прапануюць працу апублікавалі найбольшую колькасць прапаноў з пачатку пандэміі.
У верасні працадаўцы паведамлялі пра амаль 110 тысяч вакансій, то бок на 13 тысяч больш, чым у жніўні.
Аднак Даніэль Новак(Daniel Nowak) з Польскага агенцтва па развіцці прадпрымальніцтва звяртае ўвагу, што ва ўсім трэцім квартале бягучага года актыўна шукалі працу толькі 9% рабочых:
- Часцей за ўсё гэта былі супрацоўнікі галінаў, якія найбольш пацярпелі ў выніку пандэміі, то бок кіроўцы, некваліфікаваныя работнікі, чыноўнікі і супрацоўнікі фінансавай і страхавой галіны, гасцініцаў і рэстаранаў. Аднак працу шукалі таксама супрацоўнікі галінаў, якія ад пандэміі не пацярпелі, напрыклад, працаўнікі электрасувязі і ІТ.
Хоць колькасць працаўнікоў, якія баяцца за сваю працу зменшылася ў параўнанні з папярэднім кварталам, то надалей 30% з іх глядзяць на бліжэйшыя месяцы з няўпэўненасцю.
аз