Цяпер падчас відэаразмовы з супрацоўнікам Упраўлення сацыяльнага страхавання палякі змогуць аформіць не толькі справы, звязаныя з пенсіямі, выплатай дапамог альбо вядзеннем бізнесу, але таксама паразмаўляць з дарадцам па пытаннях ільготаў і пагашэнняў, паведаміла старшыня ўпраўлення прафесар Гертруда Усціньска (Gertruda Uścińska).
Гэтак званыя анлайн візіты, якія Упраўленне сацыяльнага страхавання запусціла ў кастрычніку, даюць магчымасць кансультацыі з экспертамі. Як падкрэслівае Гертруда Усціньска, дзякуючы ім можна аформіць шмат страў, не выходзячы з дому:
- Гэта магчымасць размовы нашага кліента з экспертам пры дапамозе сматрфона ці іншай электроннай прылады з камерай і мікрафонам.
Старшыня Упраўлення сацыяльнага страхавання паведаміла, што гэтай бяспечнай формай кантакту скарысталіся ўжо больш за 7,5 тысячы кліентаў, а іх колькасць сістэматычна расце.
Кліенты часцей за ўсё задаюць пытанні, звязаныя з пенсіямі, ільготамі і вядзеннем бізнесу, уключаючы дапамогу ў рамках антыкрызіснага шчыта. Шмат людзей таксама цікавіцца правіламі і тэрмінамі выплаты дапамог.
Заказаць анлайн візіт можна на старонцы ўпраўлення www.zus.pl у аддзеле паводле месца прапіскі. У выпадку прадпрымальнікаў, паводле адрасу рэгістрацыі кампаніі. Чыноўнікі абслугоўваюць анлайн кансультацыі ў працоўныя дні з 9.00 да 14.30.
аз