З-за абмежаванняў, звязаных з каранавірусам, бацькі змогуць атрымліваць дадатковую дапамогу па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзіцём даўжэй, чым да 29 лістапада. Пра гэта падчас суботняй прэс-канферэнцыі паведаміў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі:
- Прынцыпы выплаты дадатковай дапамогі па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзіцём не мяняюцца ў параўнанні з тымі, якія дзейнічалі ў сакавіку, красавіку, маі і чэрвені. Таму зразумела ў сітуацыі, калі дзеці застаюцца дома, то бацкам і апекунaм прыслугоўваюць дадатковыя сродкі.
У цяперашні час такая дадатковая дапамога па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзіцём выплачваецца бацькам і апекунам да 29 лістапада, падкрэсліла міністр па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг (Marlena Maląg):
- Бацькі могуць скарыстацца гэтай дадатковай формай дапамогі ў сітуацыі, калі школа зачыненая, або працуе дыстанцыйна. У аналагічных сітуацыях, гэта тычыцца таксама дзіцячых садзікаў і ясляў. Бацькі павінны перадаць свайму працадаўцы заяўку, што плануюць скарыстацца гэтай формай догляду за дзецьмі.
Нагадваем, на дадатковую дапамогу па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзіцём маюць права бацькі дзяцей да 8 гадоў жыцця.
Пакуль польскія ўлады вырашылі не адкрываць школаў і вучні, па-ранейшаму, застануцца дома. Дыстанцыйнае навучанне будзе працягвацца, як мінімум, да паловы студзеня будучага года.
аз