Такая інфармацыя была прадстаўлена Галоўным статыстычным упраўленнем.
Перапіс пачаўся ў верасні і закончыўся 30 лістапада. Апытанне праводзіцца кожныя 10 гадоў. Удзел для ўсіх гаспадароў абавязковы.
У Польшчы больш за 1,5 мільёна ферм. Каля 70 тысяч не прынялі ўдзелу ў апытанні.
Больш за ўсё фермерскіх гаспадарак унесена ў спісы ў Куяўска-Паморскім, Падкарпацкім і Апольскім ваяводствах, а менш за ўсё – у Мазавецкім і Вялікапольскім.
Фермеры мелі магчымасць прайсці перапіс самастойна праз Інтэрнэт, па вызначаным нумары тэлефону, або непасрэдна размаўляючы з вызначаным да гэтага чалавекам.
Перапіс датычыў велічыні гаспадаркі, відаў агракультуры, колькасці жывёлы, выкарыстоўваных угнаенняў, пыталі пра будынкі ў гаспадарцы, сельгастэхніку, пра прыбытак, які атрымлівае фермер і пра тое ці гаспадарка з'яўляецца адзінай крыніцай утрымання.
яс