Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў(UOKiK) наклала на кампаніі з групы Veolia Polska штраф у памеры 120 мільёнаў злотых(амаль 26 мільёнаў 846 тысяч еўра) за падзел рынку і цэнавую змову і змову на тэндарах. Вынікам незаконных дамоўленасцей было павышэнне цэнаў за ацяпленне для спажыўцоў у Варшаве.
Старшыня Упраўлення па ахове канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Томаш Хрустны(Tomasz Chróstny) сказаў, што ў 2014-2017 гадах PGNiG Termika і Veolia Energia Warszawa падзялілі паміж сабой рынак цеплазабеспячэння:
- Іх матчыныя кампаніі ведалі пра дзейнасць дачыных суб'ектаў гаспадарання, а кіраўнікі кампаній непасрэдна ўдзельнічалі ў гэтай практыцы. У выніку змовы, заключанай паміж кампаніямі Veolia Energia Warszawa і PGNiG Termika, варшаўскія жыллёвыя абшчыны, кааператывы, дзяржаўныя ўстановы і прадпрымальнікі пераплацілі за пастаўленае цяпло.
Старшыня антыманапольнага ўпраўлення растлумачыў, што ўстрымаўся ад пакарання PGNiG Termika, паколькі кампанія сама паведаміла пра незаконнае пагадненне:
- Ініцыятарам нашага разбіральніцтва была кампанія PGNiG Termika, якая скарысталася праграмай змякчэння пакарання - паведаміла нам пра заключаную змову, прадставіла ўсе ўмовы дамовы і супрацоўнічала на кожным этапе следства. У сувязі са значэннем прадстаўленых доказаў я вырашыў устрымацца ад фінансавага пакарання кампаніі з групы PGNiG.
Старшыня Упраўлення па ахове канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Томаш Хрустны ўпершыню ў гісторыі ўпраўлення вырашыў накласці штраф на фізічную асобу, то бок тагачаснага старшыню кампаніі Veolia Energia Warszawa, які будзе прымушаны заплаціць 200 тысяч злотых(амаль 44 мільёны 743 тысячы еўра) з уласных сродкаў.
аз