Паводле папярэдняй ацэнкі Міністэрства развіцця, працы і тэхналогіі, у лістападзе ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 6,1%, то бок не мяняецца з чэрвеня.
Эканаміст PKO Bank Polski Уршула Крыньска(Urszula Kryńska) кажа, што гэта вельмі добрая навіна:
- Нягледзячы на крызісныя ўмовы ўзровень беспрацоўя ў Польшчы не павысіўся напрыканцы году, хоць такім чынам адбываецца штогод у сувязі з уплывам сезонных паказчыкаў, якія ўскладняюць працу ў многіх сектарах эканомікі. Гэта дазваляе глядзець на рынак працы ў Польшчы з выразным аптымізмам.
Паводле эксперта, гэта лепш, чым прагназавалі эканамісты:
- Гэта лепш, чым мы чакалі. Паводле нас, гэта доказ „замарожвання” рынку працы. Рост беспрацоўя не адбыўся, між іншым, дзякуючы фінансавай падтрымцы з боку ўраду.
Паводле папярэдніх звестак Міністэрства развіцця, працы і тэхналогіі, колькасць беспрацоўных на канец лістапада склала 1,026 мільёна чалавек і – у параўнанні з канцом кастрычніка павялічылася на 7,8 тыс. людзей, гэта значыць на 0,8%. У той жа перыяд 2019 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя вырас на 9,1 тыс. людзей, гэта на 1,1%.
Поўныя дадзеныя аб беспрацоўі ў лістападзе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне прадставіць 23 снежня.
аз