PGE Baltica плануе пастаўляць электраэнергію з першай фермы ў Балтыйскім моры з 2026 года. Пра гэта падчас канферэнцыі „Форум энергіі” гаварыла старшыня кампаніі Моніка Маравецка (Monika Morawiecka).
Згодна з нядаўна апублікаванай стратэгіяй Групы PGE, у склад якой уваходзіць таксама PGE Baltica, да 2050 года кампанія плануе стаць нейтральнай да клімату:
- Асновай гэтай стратэгіі з'яўляецца ветраэнергетыка, якая павінна давесці да суцэльнай нейтральнасці кампаніі для клімату. Мы распрацоўваем два праекты Baltica 2 і 3, у наступнай перспектыве ў нас ёсць праект Baltica 1, для якога мы таксама атрымалі ўмовы падключэння.
Кіраўнік PGE Baltica дадала, што кампанія будзе шукаць далейшыя магчымасці развіцця на моры:
- Мы з’яўляемся буйной кампаніяй з досведам рэалізацыі буйных праектаў. Наш уклад у марскую ветраэнергетыку можа быць буйны. У нас амбіцыі стаць лідарам згаданага рынку, тым больш, што маем ужо значны досвед у гэтай галіне. Кампанія PGE плануе развівацца ў дадзеным напрамку, зразумела не забываючы пра іншыя напрамкі, як напрыклад, фотаэлектрычнасць.
Нагадваем, на пачатку года было прынятае рашэнне аб экалагічных умовах для двух праектаў ветрапаркаў, якія належаць кампаніі PGE - Baltica 2 і Baltica 3, агульнай магутнасцю да 2,5 гігават.
аз