З новага году індывідуальныя прадпрымальнікі атрымаюць падтрымку фінансавага омбудсмена ў спрэчках з банкамі, страхавымі ці лізінгавымі кампаніямі. Індывідуальны прадпрымальнік, які вядзе аднаасабовае прадпрыемства, паводле новых законаў, атрымаў статус такі ж як спажывец, - адзначае Марэк Яворскі з Офісу фінансавага омбудсмена.
- Цяпер таксама фінансавы омбудсмен аказвае дапамогу ІП-эшнікаў у спрэчках з банкам ці страхавой кампаніяй, аднак раней немагчыма было выкарыстоўваць аргументы, як у выпадку індывідуальных спажыўцоў. З новага году стане гэта магчымым.
Фінансавы омбудсмен дапаможа напрыклад, вярнуць пераплачаны крэдыт.
яс