Беларуская Служба

Больш за 2 млн палякаў эканомяць грошы на будучую пенсію ў рамках Праграмаў капітальных планаў для супрацоўнікаў

22.12.2020 10:02
Агульная колькасць прадпрыемстваў у Польшчы, якіх інвестуюць сродкі супрацоўнікаў у рамках ПКПС складае амаль 67 тысяч.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета Праграма капітальных планаў для супрацоўнікаў дасягнула галоўнай мэты, то бок сродкі ўдзельнікаў былі павялічаныя, падкрэслівае старшыня Польскага фонду развіцця Павел Борыс(Paweł Borys). Ён дадаў, што, нягледзячы на сёлетнія праблемы на фінансавых рынках, праграмы дасягнулі вельмі добрых паказчыкаў рэнтабельнасці інвестыцый:

- Кароткатэрміновыя фонды, якія інвестуюць сродкі супрацоўнікаў у сярэднім зарабілі каля 10%. Доўгатэрміновыя – 12%. У сваю чаргу, беручы пад увагу таксама ўклад працадаўцаў супрацоўнікі падвоілі свой пачатковы ўклад. Рэнтабельнасць інвестыцыі супрацоўніка, які заключыў дамову з праграмай у 2019 годзе склала амаль 122%.  

У цяперашні час у рамках Праграмы капітальных планаў супрацоўнікаў і Пенсійных праграм для супрацоўнікаў сродкі на будучую пенсю эканомяць амаль 2 мільёны 50 тысяч супрацоўнікаў, а бягучы кошт актываў, назапашаных у Праграмах капітальных планаў супрацоўнікаў складае больш за 2 мільярды 700 мільёнаў злотых.

Агульная колькасць прадпрыемстваў, якіх інвестуюць такім чынам складае амаль 67 тысяч.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі