Больш за 176 млрд злотых(больш за 39 млрд еўра) атрымалі да гэтай пары польскія прадпрымальнікі для захавання працоўных месцаў, паведаміла кіраўнічка Міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг (Marlena Maląg). Міністр падвяла вынікі падтрымкі ўрада, накіраванай на абарону працоўных месцаў.
„Да гэтага часу ўдалося выратаваць больш за 6 мільёнаў працоўных месцаў”, - заявіла міністр Малёнг. Яна падкрэсліла, што дапамога рэалізуецца ў рамках розных механізмаў, напрыклад, дапамога для прадпрымальнікаў была рэалізавана, сярод іншага, у рамках фінансавага шчыта 2.0.
„Фінансавы шчыт 2.0 з бюджэтам у 38 млд злотых(амаль 8,5 млрд еўра) ахоплівае малыя і сярэднія прадпрыемствы, а таксама буйныя кампаніі. Гэтай падтрымкай скарысталіся амаль 7 тысяч рэстаранаў і кампаніяў грамадскага харчавання. У агульнай складанасці ім было выплачана больш за 1 млрд злотых. Усяго дзяржаўная падтрымка ахапіла больш за 22 тысячы кампаній і 151 тыс. чалавек.
Дадатковая падтрымка аказваецца ў рамках Фінансавага шчыта 7.0. Гэта падтрымка для 300 тыс. прадпрыемстваў. Гаворка ідзе пра вызваленне ад абавязку выплачваць узносаў у Ведамства сацыяльнага страхавання, даплаты да заробкаў, дапамогу для мікра- і малых прадпрыемстваў. Кошт гэтай дапамогі складае больш за 5 мільярдаў злотых (амаль адзін мільярд 109 мільёнаў еўра).
аз