Беларуская Служба

Міністэрства фінансаў запусціла электронны партал Падатковай інспекцыі

02.02.2021 15:04
Партал дазваляе знайсці ў адным месцы свае падатковыя дадзеныя, аплаціць падаткі альбо адправіць афіцыйнае пісьмо.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства фінансаў запусціла электронны партал Падaткoвай інспекцыі (e-Urząd Skarbowy). На партале можна знайсці свае падатковыя дадзеныя, аплаціць частку абавязацельстваў альбо адправіць афіцыйны электронны ліст у Падаткoвую інспекцыю. У цяперашні час партал электроннай Падаткoвай інспекцыі прапануе шэсць паслуг, але на працягу года іх колькасць будзе пашыраная.

Паводле міністра фінансаў, фондаў і рэгіянальнай палітыкі Тадэвуша Касцінскага (Tadeusz Kościński), партал у першую чаргу дазволіць зэканоміць час:

- Праект фінансаваны за сродкі з еўразвязаўскіх фондаў. На партале можна будзе хутка, проста і комплексна аформіць свае падаткoвыя справы ў любым часе і месцы. Электронны партал Падаткoвай інспекцыі – гэта новая якасць у кантактах падаткалатнікаў з Падаткoвай інспекцыяй.

Першапачатковай версіяй сайта змогуць карыстацца фізічныя падаткаплатнікі, адвакаты, судовыя выканаўцы і натарыусы. Намеснік міністра фінансаў і кіраўнік Нацыянальнай падаткoвай адміністрацыі Магдалена Жэчкоўска(Magdalena Rzeczkowska) кажа, што адной з электронных паслугаў з'яўляецца доступ да падатковых дэкларацый:

- На партале мы зможам праверыць таксама нашыя штрафы. Там будзе доступ да прыкладання мікракампанія (e-mikrofirma). Mожна будзе таксама здзейсніць анлайн-аплаты. Па пачатку такую магчымасць атрымаюць фізічныя падаткаплатнікі. Гаворка ідзе пра падаходны падатак, падатак на прыбытак, падатак на дададзеную вартасць, падатак на спадчыну іг.д.  

На партале можна таксама праглядаць гісторыю анлайн-плацяжоў падаткаў, іншых збораў і штрафаў, а таксама праверыць, ці справа з якой мы звярнуліся да інспекцыі разглядаецца і на якім этапе зараз  яна знаходзіцца.

На электронны партал Падатковай інспекцыі можна зайсці праз сайт podatki.gov.pl.

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі