У 2020 годзе на Варшаўскай фондавай біржы фіксаваўся самы вялікі працэнтны рост абарачэння акцыямі. Гаворка ідзе пра 56,1 адсотка ў параўнанні з 2019 годам, паведаміла Федэрацыя еўрапейскіх фондавых біржаў.
„З пункту гледжання абарачэння, Варшаўская фондавая біржа расце найхутчэй сярод фондавых біржаў у Еўрапейскім Саюзе”, - сказаў прэзідэнт Варшаўскай фондавай біржы Марэк Дзітль(Marek Dietl):
- Сярод буйнейшых еўрапейскіх біржаў не было другой, якая расла б настолькі хутка. Калі гаворка ідзе пра каэфіцыент абарачальнасці партфеля - мы другая па ліквіднасці біржа, адразу пасля Deutsche Boerse.
Акрамя таго, у 2020 годзе на Варшаўскай фондавай біржы адбыўся другі па велічыні еўрапейскі дэб’ют. Гаворка ідзе пра найбуйнейшую польскую гандлёвую інтэрнэт платформу - Allegro.eu.
аз