Пандэмія каранавіруса нанесла ўрад па каршэрынгу (па-ангельску: carsharing) ў Польшчы, то бок кароткатэрміновай арэндзе аўтамабіляў. Справаздача Польскай асацыяцыі па каршэрынгу і лізінгу аўтамабіляў сведчыць пра тое, што аўтамабільны парк каршэрынгу скараціўся на 17 працэнтаў. Гэта эфект замарожвання эканомікі і скарачэння турыстычнага і дзелавога руху.
Як сказаў Рафал Мэрк(Rafał Merk) з Польскай асацыяцыі па каршэрынгу і лізінгу аўтамабіляў, магчымае ажыўленне на рынку кароткатэрміновай арэнды аўтамабіляў у гэтым годзе магчымае, але шмат будзе залежаць ад эпідэміялагічнай сітуацыі:
- 2020 год быў цяжкім для галіны каршэрынгу. Перш за ўсё, гэта вынік замарожання турызму і авіяцыйнага транспарту. Цяпер усё залежыць ад развіцца эпідэмічнай сітуацыі. Калі локдаўн будзе адменены раней, то гэта адлюструецца таксама на рынку каршэрынгу.
Найгоршым для каршэрынгу быў перыяд з красавіка па чэрвень, калі колькасць даступных аўтамабіляў скарацілася на чвэрць у гадавым вылічэнні. Найменшае падзенне фіксавалася ў перыяд з ліпеня па верасень, калі колькасць аўтамабіляў скарацілася больш чым на 13 адсоткаў у гадавым вылічэнні. Гэта вынік частковага аднаўлення турыстычнага і дзелавога руху ў летнім сезоне.
аз