У выніку індэксацыі з 1 сакавіка пенсіі па ўзросце і па інваліднасці выраслі на 4,24 працэнта, паведаміла старшыня Фонду сацыяльнага страхавання прафесар Гертруда Усціньска(Gertruda Uścińska).
Такім чынам мінімальная пенсія складзе 1 250,88 злотых (амаль 277 еўра). Выплаты праіндэксаваных пенсій ужо пачаліся, дадала Усціньнска:
- Калі зараз нехта атрымліваў 1 200 злотых, то ягоная пенсія вырасце да больш за 1 250 злотых, то бок на больш за 610 злотых цягам году. Калі нехта атрымліваў 1 800 злотых, то цягам году атрымае на больш за 915 злотых больш. Зразумела, чым большая пенсія, тым большыя даходы ад індэксацыі.
Прафесар Гертруда Усціньска нагадала, што чым даўжэй нехта працуе, тым вышэйшую пенсію атрымлівае.
аз