Міністэрства развіцця, працы і тэхналогій заклікае інвестараў карыстацца сайтам для будаўніцтва. Сайт e-budownictwo, прапануе лічбавыя паслугі, звязаныя з працэсам будаўніцтва, напрыклад, магчымасць падачы заявак у электронным выглядзе.
Гаворка ідзе, між іншым, пра заяўкі на дазвол на знос, або на змену прызначэння аб'екта альбо яго часткі.
Намеснік міністра развіцця, працы і тэхналогій Анна Карнэцка(Anna Kornecka) падкрэсліла, што аблічбоўка працэсу інвестыцый і будаўніцтва павінна дапамагчы інвестарам:
- Гэта павінна дазволіць грамадзянам афармляць па інтэрнэце справы, звязаныя з будаўнічым правам. На практыцы, гэта азначае спрашчэнне і скарачэнне інвестыцыйна-будаўнічага працэсу.
Напрыклад, з ліпеня па інтэрнэце можна будзе падаваць заяўкі на выдачу дазволу на будаўніцтва.
аз