Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk) сказаў, што будаўніцтва тунэля ў Свінауйсці - гэта рэалізацыя шматгадовых абяцанняў жыхарам і прадпрымальнікам гэтага горада. Тунэль пад ракой Свіна таксама павінен служыць турыстам, якія наведваюць згаданы рэгіён Заходнепаморскага ваяводства.
Міністр Анджэй Адамчык паясніў, што такая буйная і сур'ёзная інвестыцыя павінна быць рэалізавана з удзелам дзяржавы:
- Самае важнае - удалося атрымаць сродкі з Еўрасаюза. Мы зрабілі ўсё магчымае, каб дапамагчы гораду. Ад імя мясцовага муніцыпалітэта гэтую складаую інвестыцыю рэалізуе Генеральная дырэкцыя нацыянальных дарогаў і аўтамагістраляў. Праект патрабуе вялікіх ведаў і спецыялізаванай рабочай сілы.
Бурэнне тунэлю ў Свінавусці пачалося ў пятніцу, 5 сакавіка. Кошт яго будаўніцтва складзе больш за 912 мільёнаў злотых(больш за 198,5 мільёна еўра), з якіх больш за 775 мільёнаў(амаль 169 мільёнаў еўра) выдзеліць Еўрапейскі Саюз. Работы павінны быць завершаныя ў апошнім квартале 2022 года.
аз