Беларуская Служба

Польшча з'яўляецца лідарам у ЕС па найніжэйшым узроўні беспрацоўя

09.03.2021 14:02
Паводле дадзеных „Еўрастата”, у студзені беспрацоўе ў Польшчы складала 3,1 працэнта, у Еўрасаюзе - 7,3 працэнта.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча з'яўляецца лідарам у Еўрапейскім Саюзе, калі гаворка ідзе пра ўзровень  беспрацоўя, заявіў прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер(Piotr Mueller). Паводле дадзеных „Еўрастата”, у студзені беспрацоўе ў Польшчы складала 3,1 працэнта, у Еўрасаюзе - 7,3 працэнта, у еўразоне - 8,1 працэнта.

Паводле яго, гэта, між іншым вынік фінансавай і антыкрызіснай падтрымкі польскага ўраду:

- У 2002 годзе беспрацоўе было адной з найбольш адмоўных зяваў сістэмных пераўтварэнняў у Польшчы, складаючы 19%. Цяперашні вынік 3,1% сведчыць пра тое, што польская эканоміка, нягледзячы на складаную сітуацыю, звязаную з пандэміяй каранавіруса, спраўляецца. Мы спадзяемся, што чарговыя дзеянні ўраду, накіраваныя для сектараў, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі, прычыняцца да таго, што беспрацоўе застанецца на цяперашнім узроўні – найлепшым у ЕС.  

Паводле дадзеных „Еўрастата”, у Польшчы рост беспрацоўя ў перыяд з лютага мінулага года па студзень бягучага года быў ніжэйшы, чым ва ўсім ЕС і ў еўразоне.

У Польшчы ўзровень беспрацоўя ў студзені быў вышэйшы на 0,1 працэнта ў параўнанні з паказчыкам з лютага 2020 года. Аднак ва ўсім Еўрасаюзе і ў еўразоне ён быў вышэйшы на 0,8 працэнта.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі