Учора, у Сусветны дзень вады, у Польшчы аднавілі прыём заявак на другую частку праграмы «Мая вада».
У рамках праграмы хатнія гаспадаркі могуць атрымаць субсідыю ў памеры 80 працэнтаў да 5000 злотых ($1300) на мікраўстаноўку для збору дажджавой вады і вады пасля расталага снегу. Бюджэт праграмы складае 100 мільёнаў злотых (амаль $26 млн).
Міністр па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя Міхал Куртыка кажа, што праграма сутыкнулася з вялікім зацікаўленнем. У мінулым годзе амаль 25 тыс. польскіх сем'яў скарысталіся праграмай «Мая вада». Як сказаў міністр, акрамя карысцяў для навакольнага асяроддзя, наступствы праграмы бачныя і ў бюджэтах семʼяў і адзінках мясцовага кіравання.
- У хатнім бюджэце можна зэаконіць немалыя грошы на аплатах за ваду. Эфекты і ашчаднасці атрымліваюць таксама адзінкі мясцовага самакіравання. У выніку, калі ідуць веснавыя дажджы, не перагружаецца каналізацыйная сетка. Дажджавая вада і вада пасля расталага снегу захоўваецца ў ёмістасцях на панадворках і выкарыстоўваецца для гаспадарчых мэтаў.
Дзякуючы інвестыцыям, зробленым у рамках першай часткі праграмы «Мая вада», рэзервы вады ў Польшчы павялічаныя на мільён кубічных метраў.
Мэта праграмы «Мая вада» – змаганне з наступствамі засухі ў Польшчы.
яс