У Польшчы за год патрыманыя аўтамабілі падаражэлі на 15%. Больш трэба таксама плаціць за новыя аўто. Эксперты лічаць, што гэтая тэндэнцыя не спыніцца.
На кошт аўтамабіляў, у прыватнасці патрыманых, аказвае вялікі ўплыў эпідэмічнае становішча. Усяго за месяц гэтага году - са студзеня да лютага, - сярэдні кошт патрыманага аўтамабіля вырас амаль на 2 тысячы злотых, то бок $520. У сярэднім у лютым за аўто трэба было заплаціць $5900 (22 900 зл.).
З аднаго боку рост цэн на аўтамабілі звязаны з ростам запыту, бо людзі ўцякаюць ад віруса з грамадскага транспарту ва ўласныя транспартныя сродкі. З іншага боку, у час пандэміі скараціўся прыватны імпарт патрыманых аўтамабіляў, які з'яўляецца важнай крыніцай забеспячэння польскага аўтарынку.
Іншая прычына росту цэн - гэта больш жорсткія стандарты па экалогіі і па бяспецы, кажа Гжэгаж Навацкі, галоўны рэктар выдання Puls Biznesu.
- З году ў год новыя аўтамабілі даражэюць і хутчэй за ўсё гэтая тэндэнцыя не спыніцца. У лютым на еўрапейскім аўтамабільным рынку было прададзена на 20% менш новых аўтамабіляў, чым годам раней. У сакавіку і красавіку варта чакаць лепшай дынамікі продажу ў параўнанні з мінулым годам. Летась сакавік і красавік былі найгоршымі месяцамі – з-за эпідэміі свет, так бы мовіць, спыніўся.
У Польшчы продаж патрыманых аўто ў шмат разоў перавышаў продаж новых.
яс