Беларуская Служба

Польшча прыстасоўвае заканадаўства, каб атрымаць $5 млрд на мадэрнізацыю электраэнергетычных сістэм

30.03.2021 09:18
Дзякуючы зменам, Польшча зможа атрымаць сродкі з Фонду мадэрнізацыі ЕЗ.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

У польскім парламенце прынялі папраўкі да закона аб сістэме гандлю дазволамі на выкіды парніковых газаў. Дзякуючы зменам, Польшча зможа атрымаць сродкі з Фонду мадэрнізацыі ЕЗ.

Праект паправак прыводзіць польскі закон у адпаведнасць з правіламі Еўрапейскага Звязу аб прынцыпах сістэмы гандлю квотамі на выкіды парніковых газаў у 2021-2030 гг.

На пасяджэнні парламенцкага камітэта намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Адам Гібуржэ-Чатвертыньскі ( Adam Guibourgé-Czetwertyński) нагадаў, што Фонд мадэрнізацыі – гэта новы інструмент, накіраваны на падтрымку мадэрнізацыі энергетычных сістэм у краінах ЕЗ, і Польшча мае шанцы стаць яго найбольшым бенефіцыярам. Міністр праінфармаваў, што ў 2021-2030 гадах, зыходзячы з прагназуемых цэн на дазволы, Польшча можа атрымаць да 20 мільярдаў злотых ($5 млрд).

- Мэты, на якія можна прызначыць гэтыя сродкі і яны ўнесены ў законапраект, датычаць вытворчасці і выкарыстання электраэнергіі з аднаўляльных крыніц, ацяпленне; назапашванне энергіі і мадэрнізацыя энергетычных сетак, у тым ліку трубаправодаў, якія належаць да сістэм ацяплення і электрасетак; таксама трансфармацыя рэгіёнаў, дзе здабываюць цвёрдае выкапнёвае паліва і справядлівых рэформаў; энергаэфектыўнасць, у тым ліку ў транспартнай, будаўнічай галінах і сельскай гаспадарцы.

Фонд мадэрнізацыі – гэта спецыяльная праграма фінансавання ЕС, якая дапамагае 10 дзяржавам-членам з самым нізкім узроўнем даходу ператварыць свае энергетычныя сістэмы ў больш экалагічныя і кліматычныя.

Фонд атрымлівае сродкі ад продажу дазволаў на выкіды Еўрапейскай камісіяй, што складае 2 працэнты ад агульнага пула ЕЗ.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі