Беларуская Служба

Камапнія PKN Orlen адкупіць ад іспанцаў тры ветрапаркі ў Памор'і

30.03.2021 10:06
Закрыццё здзелкі плануецца ў красавіку.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Photo:Ben_Kerckx /pixabay.com/CC0 Public Domain

Камапнія PKN Orlen атрымала згоду на тое, каб адкупіць ад іспанцаў тры ветрапаркі ў Памор'і

Іх агульная магутнасць складае амаль 90 мегават.

Закрыццё здзелкі плануецца ў красавіку. Пасля гэтага ў Orlen Group будзе 353 МВт устаноўленай ветраэнергіі ў Польшчы. У гэтым плане PKN Orlen будзе займаць 4-е месца на рынку.

«Згода Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў для кампаніі PKN ORLEN на куплю ветрапаркаў зʼяўляецца важным крокам у стварэнні сучаснага мультыэнергетычнага канцэрна з моцным сегментам, заснаваным на крыніцах чыстай энергіі»- гаворыцца ў прэс-рэлізе. 

Ветраныя электрастанцыі, якія ўзяў на сябе канцэрн, размешчаны ў Кабыльніцы, Субкове і Новотна Паморскага ваяводства.

PKN Orlen- польскі паліўна-энергетычны канцэрн, лідэр сярод нафтахімічных кампаній у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Уладальнік шасці нафтаперапрацоўчых заводаў: трох у Польшчы, двух у Чэхі і аднаго ў Літве.

Orlen апошнім часам пашырае спектр дзеянняў таксама не не энергетычныя сектары: купіў буйное выдавецтва лакальнай прэсы Polska Press, плануе развіваць сетку «кава з сабой» а таксама стварае сваю сетку «шафка для пасылак».

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі