Беларуская Служба

Завяршаецца працэс звальненняў у польскай авіякампаніі LOT

30.03.2021 11:41
LOT павінен быў звольніць трыста штатных супрацоўнікаў.
Boeing 787-8 Dreamliner w barwach PLL LOT
Boeing 787-8 Dreamliner w barwach PLL LOTKenken_spotter/ Shutterstock

Кампанія паведаміла, што каля 130 супрацоўнікаў самастойна прынялі рашэнне аб скасаванні працоўняга кантракту альбо выйшлі на пенсію.

LOT павінен быў звольніць трыста штатных супрацоўнікаў.

Звольненыя могуць скарыстацца праграмай падтрымкі. У рамках праграмы эксперты LOT прааналізавалі попыт на рынку працы, прапанаваўшы былым супрацонікам шэраг навучальных курсаў у галіне ўніверсальных кампетэнцыяў, запатрабаваных працадаўцамі.

Ва ўмовах крызісу ў авіяцыйнай галіне, LOT з самага пачатку стараўся выратаваць штатныя працоўныя месцы, скараціўшы выдаткі ў іншых галінах, у першую чаргу, перагледзеўшы стаўкі лізінгавых дагавораў.

Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) знізіла ацэнку пасажырапатоку на гэты год – з 51 працэнта, прагназаванага ў снежні, у галіны цяпер ёсць шанец дасягнуць 33-38 працэнтаў аб'ёмаў за 2019 г. Паводле звестак IATA, толькі ў 2020 годзе занятасць у авіяцыйнай галіне скарацілася на 35 адсоткаў.
У польскага авіяперавозчыка разам з сэрвіснымі і тэхнічнымі кампаніямі LOT працуюць каля васьмі тысяч чалавек.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі