Беларуская Служба

Польскія фермеры прывыкаюць да інтэрнэт-паслугаў

06.04.2021 12:07
Сёлета ўпершыню заяўкі на атрыманне прамых даплатаў з ЕС можна падаваць выключна па інтэрнэце.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

За першыя два тыдні набору больш за 90 тысяч польскіх фермераў падалі заяўкі на атрыманне прамых даплатаў з ЕС, паведаміла Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Гэта больш за 5 адсоткаў усіх фермераў, якія маюць на гэта права.  У бягучым годзе ўпершыню польскія фермеры падаюць свае заяўкі толькі праз інтэрнэт- платформу эЎнёсэк Плюс.

Старшыня Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі Галіна Шыманьска(Галіна Шыманьска), нагадвае, што ў апошнія гады такая форма перадачы заяўкі была адным з варыянтаў:

- Згаданым варыянтам цягам апошніх гадоў карысталіся каля аднаго мільёна фермераў, то бок больш за палову ўсіх, якія падаюць заяўкі. Фермеры таксама разумелі, што агенцтва імкнецца да ўкаранення гэткай формы прыёму заявак. Я думаю, што прыкладанне настолькі зручнае і простае, што кожны ахвотны справіцца з ім. Можна таксама скарыстацца дапамогай кансультантаў у аддзелах нашага агенцтва.   

Інтэрнэт-прыкладанне для фермераў дазваляе хутка праверыць статус заяўкі. У будучай фінансавай перспектыве ЕС фермеры будуць падаваць заяўкі па інтэрнэце на атрыманне сродкаў таксама з астатніх праграм па развіцці, дадае старшыня агенцтва:

- Мы будзем імкнуцца да таго, каб у будучыні таксама заявы на атрыманне сродкаў з іншых праграмаў ЕС, напрыклад, інвестыцыйных, таксама падаваліся выключна па інтэрнеце.

Нагадваем, фермеры павінны падаць заяўку на прамыя даплаты з ЕС да 17 траўня. Канчатковая дата прыёму - 11 чэрвеня. Любая заяўка, пададзеная пасля згаданага тэрміну, прывядзе да зніжэння плацяжоў на 1 працэнт.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Фермеры ўпершыню могуць падаваць заяўкі на даплаты з ЕС выключна па інтэрнэце

16.03.2021 15:21
Чыноўнікі запэўніваюць, што падрыхтаванае дзеля таго прыкладанне, вельмі простае і функцыянальнае.