Беларуская Служба

Праграма «Сям’я 500+» ратуе хатнія бюджэты падчас пандэміі

06.04.2021 13:01
30% апытаных падкрэслівае, што ў складаным часе пандэміі, дае рады менавіта дзякуючы сродкам з праграмы «Сям’я 500+».
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Паводле вынікаў даследавання, праведзенага па замове BIG Info Monitor, расце значэнне сродкаў з урадавай сацыяльнай праграмы „Сям’я 500+” для хатніх бюджэтаў палякаў.  Для паловы рэспандэнтаў роля праграмы мае вырашальнае значэнне, паколькі атрыманыя сродкі прызначаюцца на асноўныя выдаткі сям’і. Астатнія апытаныя заяўляюць, што дзякуючы згаданым сродкам яны могуць дазволіць сабе на раскошу альбо, што згаданыя грошы не маюць асноўнага ўплыву на іх хатні бюджэт.  

Эксперт BIG Info Monitor Галіна Кахальска(Halina Kochalska), кажа, што роля праграмы ўзрасла падчас пандэміі:

- 30% апытаных падкрэслівае, што ў складаным часе пандэміі, дае рады менавіта дзякуючы сродкам з праграмы „Сям’я 500+”. Праграму высока ацэньваюць, не толькі асобы, якія ўжо раней карысталіся сацыяльнай дапамогай, але таксама тыя, якія з-за станоўчай фінансавай сітуацыі, гэткімі праграмамі раней не карысталіся.

Паводле вынікаў апытання, праграма таксама ўплывае на запазычанасць польскіх сем'яў. Кожная пятая сям'я заяўляе, што дзякуючы сродкам з праграмы „Сям’я 500+” не бярэ крэдытаў:

-19% апытаных толькі дзякуючы сацыяльнай дапамозе дзяржавы своечасова аплачвае бягучыя рахункі. 5% кажа, што дзякуючы праграме „Сям’я 500+” пагасілі свае даўгі. У сваю чаргу кожная чацвёртая сям’я атрымала магчымасць рабіць зберажэнні. У кожнай 20 сям’і сродкі з сацыяльнай праграмы дазволілі аднаму з бацькоў адмовіцца ад працы.  

Падсумоўваючы, праз пяць гадоў пасля запуску, сацыяльная праграма „Сям’я 500+” атрымлівае больш станоўчых, чым адмоўных ацэнак. Паводле апытання Big Info Monitor, 41% апытаных ставіцца да яе пазітыўна,  30% - нейтральна, а  28% - адмоўна.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі