Беларуская Служба

Маладыя польскія фермеры могуць атрымаць 33 тыс. еўра

20.04.2021 15:12
Да гэтай пары праграмай скарысталіся 25 тысяч маладых фермераў.
Аўдыё
  • Маладыя польскія фермеры могуць атрымаць 33 тыс. еўра; Польшча не адмовіцца ад пашырэння рудніка ў Тураве; Канал праз Балтыйскую касу
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/DedovStock

Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі прымае заявы на даплаты для маладых фермераў. «Можна атрымаць 150 тысяч злотых (33 тыс. еўра)», паведамляе старшыня агенцтва Галіна Шыманьска.

- Даплаты прызначаныя для асоб з адукацыяй у галіне сельскай гаспадаркі, або якія на працягу 36 месяцаў з моманту атрымання даплаты закончаць вучобу ў гэтай галіне. Умовай для атрымання даплаты з'яўляецца гаспадарка велічынёй мінімум у 1 гектар, заяўнік павінен быў распачаць сельскагаспадарчую дзейнасць перад тым, як падаў заяву, але не больш, чым 2 гады раней. Заяўнік павінен мець або стварыць ферму, эканамічная вартасць якой ад 13 да 150 тыс. еўра і мець падрыхтаваны бізнес-план на развіццё фермы.

Даплаты для маладых фермераў выплачваюць у дзвюх частках. Першыя 120 тысяч злотых, калі фермер выканае ўсе патрабаванні для выплаты, а астатнія 30 тысяч злотых пасля таго, як будзе рэалізаваны бізнес-план. Даплата прызначана на развіццё фермы ці на падрыхтоўку продажу прадукцыі дадзенай фермы.

Мінімум 70% фінансавых сродкаў трэба абавязкова прызначыць на асноўныя фонды, напрыклад на куплю зямлі, кажа Галіна Шыманьска.

- Гэта можа быць будаўніцтва або разбудова будынкаў для сельскагаспадарчай вытворчасці, можна прызначыць грошы на куплю статка для развядзення або на сельгастэхніку. Мы ўжо сёмы раз прымаем заявы ў рамках праграмы на гады 2014-2020. Гэта заахвочванне для маладога пакалення займацца сельскагаспадарчай вытворчасцю. Да гэтай пары праграмай скарысталіся 25 тысяч маладых польскіх фермераў.

Заяўкі прымаюцца да 29 траўня. Даплаты фінансуюцца ЕЗ у рамках Праграмы развіцця сельскіх раёнаў.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі