Каля 1 мільярда злотых (амаль 220 мільёнаў еўра) будуць каштаваць дзве кальцавыя дарогі ў Падкарпацці на паўднёвым усходзе Польшчы. Генеральная дырэкцыя нацыянальных дарог і аўтамагістраляў падпісала першыя кантракты на падрыхтоўку інвестыцый.
Гаворка ідзе пра кальцавую дарогу гарадоў Пярэмышль(Przemyśl) і Мейсцэ Пястовэ(Miejsce Piastowe). Яны будуць пабудаваны ў рамках урадавай Праграмы будаўніцтва ста кальцавых дарог.
Як заявіў намеснік міністра інфраструктуры Рафал Вэбэр(Rafał Weber), абедзве інвестыцыі – гэта даволі складаныя ў тэхнічным аспекце праекты, што тлумачыць высокія выдаткі:
-Кошт самога этапу выканання Міністэрства інфраструктуры ацэньвае ў больш за мільярд злотых. Гэта складаныя праекты. У рамках кальцавой дарогі Пярэмышля будзе пабудаваны новы мост на рацэ Сан. Таксама другая кальцавая даўжынёй больш за 10 кіламетраў - няпросты ў тэхнічным аспекце праект.
Абедзве кальцавыя дарогі павінны быць пабудаваны да 2030 года.
аз