Паводле дадзеных банкаў, у чацвёртым квартале 2020 года, у Польшчы было здзейснена амаль 64 тысячы махлярскіх аперацыі пры дапамозе плацежных картак на суму амаль 14 мільёнаў злотых (амаль 3 мільёны 100 тысяч еўра). У параўнанні з папярэднім кварталам,гэта азначае зніжэнне іх колькасці на 0,8% пры адначасовым павелічэнні іх кошту на 8,3 працэнта.
Паводле Нацыянальнага банку Польшчы, дамінуючай часткай махлярстваў у безнаяўных аперацыях былі злачынствы Card Not Present, якія склалі 89 працэнтаў па колькасці і 86 працэнтаў па кошце. Аперацыі тыпу Card Not Present - гэта аперацыі, якія не патрабуюць фізічнага выкарыстання плацежнай картак, такія як паштовы заказ, тэлефонны заказ, інтэрнэт-заказ. Гэтыя аперацыі здзяйсняюцца на падставе дадзеных, прадастаўленых кліентам.
У сваю чаргу, дадзеныя банкаў-эквайераў сведчаць пра тое, што ў чацвёртым квартале 2020 года было зафіксавана амаль 9,8 тысяч махлярскіх аперацыі з плацежнымі карткамі на суму амаль 3,5 мільёна злотых (770 тысяч еўра). У параўнанні з папярэднім кварталам – гэта азначае павелічэнне колькасці такіх аперацый на 21,7% і зніжэнне іх кошту на 15,8 працэнта.
НБП супакойвае, што маштаб махлярства з выкарыстаннем плацежных картак па-ранейшаму быў невялікім у параўнанні з агульным аб'ёмам гандлю плацежнымі карткамі. Цэнтральны банк таксама нагадвае, што паводле апошніх супастаўных дадзеных за 2018 год, Польшча ў групе лідараў у рэйтынгу самых бяспечных краін у гэтым плане.
аз